6 траўня 2024, панядзелак, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Польшчы палягчае жыццё прадпрымальнікам

1
Урад Польшчы палягчае жыццё прадпрымальнікам
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналогіі Польшчы прадставіла больш за 70 прапаноў для бізнэсоўцаў.

Як паведамляе «Радыё Польшча», праект прадугледжвае, у ліку іншага, падаўжэнне тэрміну выплаты ПДВ у імпарце з 10 да 25 дзён, дазвол засноўваць фірмы рамеснікам без страты рамесніцкія статусу, а таксама так званае «права на памылку» для пачаткоўцаў у прыватным бізнэсе цягам першага года дзейнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Міністр прадпрымальніцтва і тэхналогіі Ядзвіга Эмілевіч падкрэсліла, што падаўжэнне тэрміну выплаты ПДВ ад тавараў, якія прыбываюць у парты, - гэта адказ на просьбы прадстаўнікоў польскіх фірмаў. Міністр выказала надзею, што гэта змяненне ў заканадаўстве прыцягне імпарцёраў да карыстання польскімі партамі замест нямецкіх або галандскіх. У гэтым выпадку мытныя падаткі за тавары, прывезеныя, напрыклад, з Кітая, можна будзе заплаціць у Польшчы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках