Украінскі чэмпіён Еўропы ў цяжкай атлетыцы загінуў на фронце
9- 6.05.2024, 18:40
- 9,938
Аляксандру Пеляшэнку было 30 гадоў.
Украінскі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён Еўропы Аляксандр Пеляшэнка загінуў на вайне з РФ, паведамляецца на старонцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Украіны ў Facebook.
Пеляшэнку было 30 гадоў, ён служыў ва УСУ з 2022 года.
Штангіст выступаў у вагавой катэгорыі да 85 кг. Ён перамагаў на чэмпіянатах Еўропы 2016 і 2017 гадоў.
На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра ён заняў чацвёртае месца (пасля дыскваліфікацыі за допінг бронзавага прызёра румына Габрыэла Сынкрэяна). Таксама стаў чацвёртым на сусветным першынстве 2015 года.