Па Беларусі прайшлі навальніцы з градам
7- 6.05.2024, 19:01
- 8,464
Відэа.
Як і абяцалі сіноптыкі, 6 траўня ў Беларусь прыйшлі навальніцы. У некаторых месцах - і з градам. Фота- і відэа непагадзі з'явіліся ў сацсетках, паведамляе «Зеркало».
Навальніцы з градам і моцны вецер назіраюцца сёння па ўсёй тэрыторыі краіны. Напрыклад, у Смалявіцкім раёне.
Першая травеньская навальніца прайшла і ў Берасці - і таксама разам з градам.
Пад Менскам праз моцныя ліўні кіроўцы былі вымушаныя спыняцца на абочынах - бачнасць была практычна нулявой.
Нагадаем, жоўты ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на 7 траўня. Фактары рызыкі ўсё тыя ж: моцны вецер і навальніцы.