29 красавiка 2024, панядзелак, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

56-гадовы экс-службоўца банка: ледзь уладкаваўся простым рабочым

8
56-гадовы экс-службоўца банка: ледзь уладкаваўся простым рабочым

У Беларусі ідзе пастаяннае скарачэнне работнікаў.

У Беларусі ідзе пастаяннае скарачэнне работнікаў з устаноў і прадпрыемстваў. Асабліва катастрафічна для беларусаў страціць працу ў больш сталым узросце пры адсутнасці сацыяльна-эканамічнай падтрымкі ад дзяржавы, паведамляе «Радыё Рацыя».

Больш маладыя і здаровыя з'язджаюць з краіны, а калі табе, да прыкладу, 56 і пачынае падводзіць здароўе, то сітуацыя патавая, кажа былы службоўца банка Алег Іванавіч, якому пашчасціла ўладкавацца рабочым:

- Кожны наймальнік, валодаючы сітуацыяй на рынку працы, ведае: навошта яму браць 56-гадовага, калі ў яго чарга з 30-гадовых стаіць. Адпаведна і заробак прапануюць 400-450 рублёў (200 даляраў), і людзі згаджаюцца, бо выйсця няма. Цяпер я ўладкаваўся на адно з прадпрыемстваў, што далося мне вельмі няпроста, простым рабочым.

Са слоў Алега Іванавіча, перавучвацца на больш-менш запатрабаваную працу можна толькі за свае грошы, з якімі ў тых, хто страціў працу, праблемы. Пошукі працы кладуцца на плечы саміх беспрацоўных, нават калі вы стаіце на біржы па беспрацоўі.

Пры працоўным стажы 39 гадоў і з вышэйшай адукацыяй адчуваеш сябе непатрэбным, выціснутым і выкінутым.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках