29 красавiка 2024, панядзелак, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША мерацца адключыць Венесуэлу ад сістэмы SWIFT

21
ЗША мерацца адключыць Венесуэлу ад сістэмы SWIFT

Рыхтуюцца новыя санкцыі супраць рэжыму Мадуры.

ЗША разглядаюць магчымасць увесці фінансавыя санкцыі, якія маглі б забараніць Visa Inc., Mastercard Inc ды іншым фінансавым установам праводзіць аперацыі ў Венесуэле. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка.

Гэты крок стане яшчэ адной спробай узмацніць ціск на рэжым Нікаласа Мадуры, адзначае агенцтва. Абмежаванні, будуць накіраваныя супраць венесуэльскай эліты і лаяльных да кіраўніка Баліварыянскай Рэспублікі груп, напрыклад вайскоўцаў, указаў суразмоўца агенцтва.

"Мэта гэтых санкцый - далей пазбаўляць незаконны рэжым Мадуры доступу да сродкаў і магчымасці красці ў венесуэльцаў", - сказаў ён.

Паводле інфармацыі агенцтва, ЗША спланавалі гэтыя санкцыі яшчэ задоўга да ўвядзення аналагічных санкцый супраць Ірана, Паўночнай Карэі, Сірыі і ў меншай ступені Расеі.

Агулам абмежаванні будуць накіраваны на тое, каб заблакаваць доступ дзяржбанкаў Венесуэлы да міжнароднай фінансавай сістэмы, уключаючы спробу прымусіць сысці з рынку пастаўшчыкоў крэдытных карт, а таксама адключыць улады ад сістэмы абмену банкаўскімі паведамленнямі SWIFT.

Акрамя таго пад санкцыі таксама могуць трапіць тыя фінансавыя ўстановы, якія падтрымліваюць Мадуру.

23 студзеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў Гуайдо легітымным кіраўніком Венесуэлы.

Францыя, Гішпанія і Германія заявілі, што прызнаюць Гуайдо новым прэзідэнтам Венесуэлы, калі адхілены ад улады дыктатар Мадура не абвесціць цягам 8 дзён аб правядзенні датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў.

Пасля гэтага ЗША прынялі ўжо некалькі пакетаў санкцый супраць урада адхіленага ад улады дыктатара.

Раней спецпрадстаўнік ЗША аб Венесуэле Эліёт Абрамс заявіў, што Вашынгтон можа ўводзіць санкцыі супраць "грамадзян трэціх краін і кампаній, звязаных з урадам Венесуэлы".

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках