28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якіх краінах свету самае чыстае паветра

6
У якіх краінах свету самае чыстае паветра

У тройку пераможцаў трапілі тры краіны ЕЗ.

Самым чыстым паветрам у ЕЗ можа пахваліцца Фінляндыя, у свеце яе выпердзіла толькі Ісландыя. Апроч іх у пяцёрку ўвайшлі Эстонія і Швэцыя, а таксама Аўстралія, піша "Европульс".

Такія звесткі падаюцца ў даследаванні міжнароднай прыродаахоўнай арганізацыі Greenpeace і кампаніі-распрацоўшчыка камп'ютарных праграм AirVisual, куды ўвайшлі 73 краіны свету.

Спецыялісты ацэньвалі, колькі мікрачасціц пылу PM 2.5 у сярэднім змяшчаецца ў паветры гарадоў той ці іншай краіны. Гэта адзін з самых небяспечных для чалавека тыпаў забруджвання паветра: праз вельмі дробны памер (2,5 мікрона у дыяметры - у 24 разы меншы за таўшчыню чалавечага воласа) часціцы пранікаюць глыбока ў дыхальныя шляхі, асядаюць у лёгкіх і разносяцца па ўсяму арганізму. Гэта выклікае праблемы са здароўем ад алергій да анкалагічных захворванняў.

Найгоршая якасць паветра ў Бангладэшы, Пакістане ды Індыі. У Расеі якасць паветра ацанілі як добрую - яна апынулася у другім дзясятку краін з самым чыстым паветрам.

Краіны Паўночнай Еўропы традыцыйна ў лідарах у сусветных рэйтынгах чысціні паветра. Фінляндыя ўзначаліла сусветны спіс краін з чыстым паветрам у леташнім даследаванні САЗ, а за ёй па пятах ідуць Эстонія, Швэцыя, Нарвегія ды Ісландыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках