29 красавiка 2024, панядзелак, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда Зяленскага памылілася на $24 мільярды, паабяцаўшы настаўнікам падвышэнне заробку

15
Каманда Зяленскага памылілася на $24 мільярды, паабяцаўшы настаўнікам падвышэнне заробку

У штабе шоўмэна прызналі памылку.

Экспэрты з каманды кандыдата ў прэзідэнты Украіны, шоўмэна Уладзіміра Зяленскага памыліліся ў разліках на $23,8 млрд, паабяцаўшы падняць заробак настаўнікаў да $4 тысяч на месяц, напісала дарадца міністра адукацыі Іванна Кабернік у Facebook, паведамляе gordonua.com.

"Каманда Зе сабрала экспэртаў, усе абмеркавала і палічыла, што настаўнікам лёгка можна падняць заробак да 4 тысяч даляраў. З іх, агучаных у роліку, падлікаў, на гэта трэба "ўсяго" 200 млн даляраў на год. Бяром калькулятар і правяраем: 500 тысяч настаўнікаў (акруглена) памнажаем на $4 тысячы і атрымліваем $2 млрд на месяц", - падкрэсліла яна.

Кабернік адзначыла, што экспэрты кандыдата ў прэзідэнты памыліліся ў простым арыфметычным дзеянні.

"Нулікі ў якім класе вучаць лічыць? Пра іншыя чыннікі, якія маюць дачыненне да ўстанаўлення заробкаў, проста маўчым, там гэта відавочна непасільная задача", - дадала яна.

У каментарах пад відэа прэс-служба Зяленскага прызнала, што экспэрты дапусцілі памылку.

"Прызнаем, што экспэрт памыліўся ў разліках. Для забеспячэння годнага заробку настаўнікаі, спатрэбіцца значна большы бюджэт", - заявілі ў штабе кандыдата ў прэзідэнты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках