29 красавiка 2024, панядзелак, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Амерыканскі пілот купіў 70 бургераў для пасажыраў свайго рэйса

3
Фотафакт: Амерыканскі пілот купіў 70 бургераў для пасажыраў свайго рэйса
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пілот накарміў абедам пасажыраў, якія праз затрымку рэйса не змаглі своечасова вылецець з аэрапорта.

Калі рэйс Mesa Airlines затрымаўся больш чым на дзве гадзіны, яго пілот Мэцью Хошар (Matthew Hoshor) зрабіў усё магчымае, каб палегчыць чаканне пасажыраў. Купіў для іх абед у суседняй бургернай, піша «Вокруг света».

Адзін з пасажыраў на імя Сэм Уокер (Sam Walker) распавёў гэтую гісторыю ў сваім Тwitter, і пілот тут жа стаў мясцовай знакамітасцю.

Са слоў Уолкера, самалёт вылецеў у Х'юстан толькі праз пяць гадзін пасля запланаванага часу адпраўлення, так што перакус быў вельмі дарэчы.

«Выдатны капітан!» - напісаў Уолкер.

Пазней прадстаўнікі Mesa Airlines паведамілі, што авіякампанія «ганарыцца сваёй камандай» і ўдзячная пасажырам за станоўчыя водгукі.

Агулам Хошар купіў 70 гамбургераў, каб накарміць галодных пасажыраў. Кіраўніцтва авіякампаніі ужо паабяцала ўзнагародзіць пілота за праяўлены клопат пра кліентаў.

«Ён сапраўды добры хлопец, - кажа Джонатан Арнштэйн (Jonathan Ornstein), выканаўчы дырэктар Mesa Airlines. - Мы вельмі ганарымся ім. Тое, што ён стараўся з усіх сіл, каб паклапаціцца пра пасажыраў... гэта сапраўды было жэстам выключнага абслугоўвання кліентаў».

Тым часам у кавярні Fat Guy's Burger Bar сказалі, што гэта быў іх найбуйнейшы заказ і першы, зроблены пілотам для сваіх пасажыраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках