5 траўня 2024, Нядзеля, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША змянілі пастанову пра вывад войскаў з Сірыі

3
ЗША змянілі пастанову пра вывад войскаў з Сірыі

Колькасць вайскоўцаў, якія застануцца ў краіне, будзе падвоеная.

Прэзідэнт ЗША пастанавіў падвоіць колькасць салдатаў, якія застануцца ў Сірыі пасля вывядзення асноўных войскаў. Такім чынам у Сірыі застануцца 400 амерыканскіх вайскоўцаў. Пра гэта ў суботу, 23 лютага, паведамляе DW са спасылкай на прэс-службу Белага дому.

Раней планавалася, што ЗША пакінуць у Сірыі 200 вайскоўцаў. Паводле словаў прадстаўніка Белага дому, вайскоўцы будуць размяшчацца на базе міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі Гэт-Танф непадалёк ад мяжы з Іракам і Іарданіяй на ўсходзе Сірыі.

Гэтую пастанову ЗША ўжо віталі сірыйскія курды, якія заклікалі Вашынгтон пакінуць вайскоўцаў, паколькі асцерагаюцца наступу Турцыі пасля поўнага вываду амерыканскага кантынгенту.

Нагадаем, раней паведамлялася, што войскі Злучаных Штатаў павінны цалкам пакінуць Сірыю за тры месяцы.

Вывад амерыканскіх вайскоўцаў з Сірыі плануецца ў найбліжэйшыя тыдні, а закончыцца ён да канца красавіка. Паводле звестак крыніцаў, Пентагон спадзяецца, што за гэты час у Вашынгтоне павінны канчаткова развязаць пытанне абароны курдаў ад магчымай атакі з боку Турцыі.

Нагадаем, яшчэ ў чацвер у Белым доме паведамлялі, што маюць намер пакінуць у Сірыі блізу 200 вайскоўцаў.

Як паведамлялася, у снежні 2018 года Трамп заявіў пра перамогу над ІД у Сірыі і абвесціў пра вывад з краіны амерыканскіх вайскоўцаў. Пазней ён удакладніў, што гэта будзе не хутка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках