29 красавiка 2024, панядзелак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі зацікавіліся топ-мэнэджарамі «Белмытнясэрвісу»

17
Сілавікі зацікавіліся топ-мэнэджарамі «Белмытнясэрвісу»

CМІ паведамляюць пра затрыманне кіраўніцтва.

На днях прайшлі масавыя затрыманні ў структурах, звязаных з «Белмытнясэрвісам». У ліку тых, кім зацікавіліся сілавікі, выявіўся і гендырэктар прадпрыемства Юрый Кароль. Гэтую інфармацыю tut.by пацвердзілі дзве інфармаваныя крыніцы.

Са слоў адной з іх, пытанні паўсталі ў сувязі з пастаўкамі санкцыйнай прадукцыі праз Беларусь у Расею. Дазвол на спецаперацыю рушыў услед неўзабаве пасля апошняй сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін у Сочы. Пры затрыманні былі знойдзеныя вялікія сумы гатоўкі, сцвярджае суразмоўца.

Другая крыніца сказала, што чула пра «гэтую праблематыку» яшчэ дзён 10 назад. «Але не чакала, што ўсё такім чынам павернецца. Мне здавалася, што такія дзеянні заўсёды павінны мець падтрымку на самым версе.

Таму са здзіўленнем даведаўся пра затрыманні ў «Белмытнясэрвісе», - адзначыў ён. «Знаёмыя кажуць, што мытнікі цяпер сталі больш скрупулёзна правяраць правоз тавару», - дадала крыніца.

У «Белмытнясэрвісе» зняпраўдзілі інфармацыю аб прыпыненні афармлення тавараў на тэрміналах кампаніі. «Прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме. «Белмытнясэрвіс» у рамках дамоўных дачыненняў цалкам выконвае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы», - гаворыцца ў паведамленні кампаніі. У «Белмытнясэрвісе» не пацвярджаюць і не зняпраўджваюць інфармацыю пра затрыманне топ-мэнэджараў прадпрыемства. Атрымаць каментары ў праваахоўных органах пакуль не ўдалося.

Варта адзначыць, што 1 лютага прэм'ер-міністры Дзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас абмеркавалі пастаўкі санкцыйнай прадукцыі праз шэрыя каналы, праз тэрыторыю Беларусі на расейскі рынак. Прэм'ер-міністр Беларусі паставіў пад сумнеў, што такое адбываецца. У адказ на гэта Мядзведзеў паказаў матэрыялы беларускаму боку з канкрэтным указаннем тавару, кампаніі, якая ў гэтым задзейнічаная, паведаміў журналістам кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Максім Арэшкін.

Абвінавачванні ад расейскіх уладаў у адрас Беларусі праз пастаўку санкцыйнай прадукцыі гучаць перыядычна. Расея ставіць пад сумнеў эфектыўнасць функцыянавання сістэмы дзяржаўнага ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Беларусі. У Беларусі, у сваю чаргу, заяўляюць, што ў гэтым замешаныя буйныя фірмы РФ і дзялкі з «цяжкімі пагонамі».

У жніўні 2017 года расейскае агенцтва РБК апублікавала інфармацыю са спасылкай на крыніцы, «блізкія да Федэральнай мытнай службы Расеі», аб найбуйнейшых пастаўшчыках санкцыйнай прадукцыі. У іх ліку фігураваў і «Белмытнясэрвіс». На самім прадпрыемстве гэтыя абвінавачванні зняпраўдзілі: у 2017 годзе кампанія ўвозіла і афармляла на тэрыторыі Беларусі плодаагароднінную прадукцыю з Афрыкі, Азіі і Паўднёвай Амерыкі, у дачыненні да якой Расея санкцыі не ўводзіла.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытнясэрвіс» заснаванае Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі ў 1999 годзе. Кампанія надае поўны комплекс лагістычных паслуг, уключаючы складскую апрацоўку, мытнае афармленне, даручальніцтва, экспедзіраванне, міжнародныя перавозкі грузаў усімі тыпамі транспарту, распрацоўку і рэалізацыю спецыяльнага праграмнага забеспячэння. «Белмытнясэрвіс» кіруе 6 буйнымі транспартна-лагістычнымі цэнтрамі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках