База Camara часова абвешчаная тэрыторыяй БНР
13- 16.02.2019, 15:03
- 26,368
Бізнэсмэн узняў бел-чырвона-белы сцяг у Антарктыдзе.
Бізнэсмэн і мецэнат Павел Падкарытаў апублікаваў у Фэйсбуку здымкі Антарктыды пад бел-чырвона-белым сцягам, якія зрабіў падчас падарожжа.
«Скарыстаўшыся тым, што аргентынцы на лета пакідаюць сваю антарктычную базу Camara зусім без нагляду, яна часова была абвешчаная тэрыторыяй БНР :)», – напісаў бізнэсмэн.