26 красавiка 2024, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Карбалевіч: Канфлікт паміж Менскам і Масквой будзе доўжыцца месяцамі

6
Валер Карбалевіч: Канфлікт паміж Менскам і Масквой будзе доўжыцца месяцамі
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ

Масква можа пакінуць Лукашэнку без грошай.

Палітолаг Валер Карбалевіч пракаментаваў «Салідарнасці» аптымістычныя заявы амбасадара Беларусі ў Расеі Уладзіміра Сямашкі.

У інтэрв'ю ТАСС беларускі пасол у Расеі Уладзімір Сямашка заявіў, што Менск і Масква ўрэгулююць рознагалоссі ў нафтагазавай сферы:

- На жаль, склалася дрэнная практыка, што ў канцы года ў нас перыядычна ўзнікаюць нафтагазавыя пытанні, на фоне чаго і адбываецца абвастрэнне. Але гісторыя паказвае, што мы заўсёды знаходзілі магчымасці іх урэгулявання. Лукашэнка ў час апошняга візіту ў РФ сказаў, што мы сур'ёзна прасунуліся наперад у перагаворным працэсе, паразуменне паглыбілася і ў наступны раз мы развяжам гэтыя праблемы. У прэзідэнта ёсць абсалютная перакананасць у гэтым.

Пры гэтым пасол падкрэсліў, што ў двухбаковых стасунках няма крызісу:

- Я не думаю, што ёсць пагаршэнне ў дачыненнях, асобныя расейскія СМІ гіпертрафавалі вядомыя разыходжанні ў падыходах дзвюх краін.

Адзначым, што ўслед за інтэрв'ю Сямашкі расейскі «Коммерсантъ» апублікаваў артыкул, у якім сцвярджаецца, што Лукашэнка не змог напалохаць Маскву навіной аб магчымым вяртанні амбасадара ЗША ў Менск і цяпер вымушаны зноў таргавацца за кампенсацыі што да падатковага манеўру.

- Пасол павінен казаць, што ўсё ў парадку, у яго такая функцыя, - распавёў у экспрэс-каментары палітолаг Валер Карбалевіч. - Лукашэнка ў час дзвюх апошніх нарадаў каментаваў беларуска-расейскія стасункі. І з гэтых каментарыяў вынікае, што далёка не ўсё так добра ў гэтых стасунках.

На думку палітолага, заявы кіраўніка дзяржавы пра тое, што Масква можа страціць галоўнага хаўрусніка, а таксама шэраг іншых адзнак, зусім не выпадковыя:

- Гэтыя заявы кажуць пра тое, што Расея моцна цісне, што сведчыць пра крызіс у дачыненнях.

У каментары слоў амбасадара аб тым, што бакі праз некаторы час урэгулююць спрэчныя пытанні, Валер Карбалевіч адзначыў:

- Тут важна разумець, што маецца на ўвазе пад урэгуляваннем. Бо пазіцыі бакоў настолькі розныя, што цяжка ўявіць, на чым будзе грунтавацца гэты кампраміс. Расея намагае на інтэграцыі, гаворка ідзе аб аб'яднанні грашовых сістэм. Беларускі бок на гэта ісці не хоча, Лукашэнка агучыў умовы, якія, відавочна, не могуць стаць асновай для такога аб'яднання. Такім чынам, канфлікт і крызіс ёсць. І я не бачу пакуль, якім чынам яго можна развязаць.

Валер Карбалевіч мяркуе, што найбольш імаверным развіццём падзей будзе наступны сцэнар: бакі не змогуць дамовіцца ў пытаннях інтэграцыі, і ў адказ Масква адмовіцца кампенсаваць падатковы манеўр, пакінуўшы Беларусь без грошай.

Канфлікт паміж Менскам і Масквой будзе доўгім, мяркуе экспэрт:

- Ён будзе доўжыцца месяцамі. Бакі будуць перыядычна абменьвацца шпількамі: Расея задзейнічае СМІ, федэральныя каналы, беларускі бок будзе абараняцца, робячы сімвалічныя крокі ў бок Захаду, а паралельна будуць ісці перамовы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках