29 красавiка 2024, панядзелак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Carlsberg стаў паўнавартасным гаспадаром «Аліварыі»

1
Carlsberg стаў паўнавартасным гаспадаром «Аліварыі»
ФОТА: ALIVARIA.BY

Пакет акцый належаў Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця.

Baltic Beverages Holding, які ўваходзіць у групу Carlsberg, набыў 10,5% акцый ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя». Пакет акцый належаў Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця. Пра ўгоду паведаміў юрыдычны кансультант, які суправаджаў яе, кампанія Sorainen, піша spektr.by.

Угода была праведзеная праз БВФБ. Паводле звестак біржы, 10 верасня гэтага года была зарэгістраваная ўгода з 12 849 акцыямі ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» на суму больш за 13,7 млн даляраў. Кошт адной паперы склаў 1067,73 даляра.

Прапанова аб куплі 12 849 акцый завода была выстаўлена на Адзіным партале фінансавага рынку 21 жніўня гэтага года. Акцыі прапаноўвалася купіць коштам ад 1 039,5 да 1082 даляраў ЗША. Прапанова сапраўдная да 1 снежня 2018 года. Таму ў яе рамках у тэорыі могуць быць выкупленыя і каштоўныя паперы, якія належаць акцыянерам-фізічным асобам. Іх налічваецца больш за 200.

У мінулым годзе «Аліварыя» паказала прыбытак 146,8 млн рублёў і атрымала чысты прыбытак 17,38 млн рублёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках