5 траўня 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўзялі пад кантроль больш за 10 кв. км тэрыторыі «шэрай зоны»

7
УСУ ўзялі пад кантроль больш за 10 кв. км тэрыторыі «шэрай зоны»

Украінскія вайскоўцы выціснулі прарасейскіх баевікоў з зоны каля Тарэцку Данецкай вобласці.

Вайскоўцы 24-й АМБр імя караля Данііла УСУ супольна з ротай глыбіннай выведкі выціснулі расейскія акупацыйныя войскі на Данбасе яшчэ на некалькі кіламетраў і ўзялі пад свой кантроль населены пункт Шумы Данецкай вобласці.

Пра гэта паведаміў каардынатар «Інфармацыйнага супраціву», народны дэпутат ад «Народнага фронту» Зміцер Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook, піша 24tv.ua.

Ён адзначыў, што вынікам працы байцоў стала заканчэнне стварэння кола бяспекі вакол горада Тарэцка і стварэння буфернай зоны вакол КПВВ «Маёрскае».

Былі праведзеныя дзеянні для выцяснення расейскіх акупацыйных войскаў ад населеных пунктаў для прадухілення вядзення імі агню па мірных жыхарах. Пад поўны кантроль Аб'яднаных сіл перайшоў населены пункт Шумы і дачны масіў гэтага населенага пункта, траса ўздоўж водаправода і дачны масіў пасёлка Шахты 6-7. Усяго ўзятыя пад кантроль больш за дзесяць квадратных кіламетраў тэрыторыі так званай «шэрай зоны», - адзначыў Тымчук.

З ягоных слоў, аперацыя была старанна спланаваная, арганізаваная і стала вялікай нечаканасцю для праціўніка. Дарэчы, украінскія войскі ўначы занялі толькі абсталяваныя пазіцыі расейскіх акупацыйных войскаў, якія тыя ўладкавалі для правядзення абстрэлу як Узброеных сіл, так і мірнага насельніцтва.

«У час выканання задання вораг супраціўляўся і спрабаваў адбіць некаторыя пазіцыі. Падчас сутыкнення загінуў малодшы сяржант УСУ Дзмітрый Украінец», - дадаў нардэп.

Таксама палітык адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы здолелі паспяхова ажыццявіць аперацыю, дзякуючы мужнасці, рашучасці, досведу і прафесіяналізму.

Тымчук дадаў, што пасля таго як УСУ аднаўляюць кантроль у такіх населеных пунктах, там адразу ж з'яўляюцца ўсе прадстаўніцтвы органаў дзяржаўнага кіравання Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках