28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе бензін

26
Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе бензін

З пачатку года кошты аўтапаліва падвышаюцца 11-м разам.

Канцэрн «Белнафтахім» з 18 жніўня павысіў на 1 капейку раздробныя кошты аўтамабільнага паліва. З пачатку года кошты аўтапаліва падвышаюцца 11-м разам.

«З 18 жніўня 2018 года змяняецца кошт аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь. Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,31 руб, АІ-95-К5-Еўра - 1,39 руб, АІ-98- К5-Еўра - 1,60 руб, ДТ - 1,39 руб», - гаворыцца ў паведамленні канцэрна.

У 2018 годзе бензін падаражэў ужо дзесяць разоў: 8 лютага - на 2 капейкі, 10, 15, 24, 30 сакавіка, 4, 14 красавіка, 12 і 15 траўня - на капейку, з 12 жніўня - таксама на капейку. Дызпаліва даражэла дзевяць разоў (у лютым-сакавіку, траўні і жніўні сінхронна з бензінам) і таннела двойчы (14 і 27 красавіка - на капейку).

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках