29 красавiка 2024, панядзелак, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герой Плошчы Аляксандр Малчанаў: Спадзяюся, неўзабаве вярнуцца на фронт

3
Герой Плошчы Аляксандр Малчанаў: Спадзяюся, неўзабаве вярнуцца на фронт

Інтэрв'ю з параненым у баі за Украіну беларускім патрыётам.

У лютым мінулага года карэспандэнт ex-press.by сустрэўся з былым барысаўцам Аляксандрам Малчанавым, які служыць ва Украінскай нацыянальнай гвардыі. Падчас гутаркі Аляксандр між іншым сказаў, што будзе, калі яго раняць: «Мне не хацелася б трапіць у пенсійныя спісы, хоць здарыцца гэта можа з кожным».

Ён спадзяваўся, што з ім гэтага не адбудзецца. А сёння раніцай стала вядома пра яго раненні.

У Фэйсбуку Аляксандр коратка напісаў пра тое, што здарылася: «Па раненню. Металічны прадмет 5х7мм прайшоў маё вока і цяпер знаходзіцца дзесьці ля носа. Што далей - не пытайцеся. Усім дзякуй за турботы».

На сёння Аляксандр знаходзіцца ў дняпроўскай лякарні. Карэспандэнту ex-press.by удалося звязацца з ім:

- Учора была атака нашых пазіцый, якая доўжылася некалькі гадзін. Сепаратысты выкарыстоўвалі стралковую зброю, АГС, СПГ-9 і мінамёты. Я, як камандзір пазіцыі, даў загад для абароны выкарыстоўваць усю наяўную ў нас зброю. Калі былі перабоі з сувяззю, даводзілася падымацца на прастрэльвальныя месцы для яе аднаўлення і назіраць за вынікамі агню. Там і напаткала мяне куля. Пасля ранення быў эвакуяваны гелікаптэрам у горад Днепр, дзе цяпер знаходжуся ў шпіталі. Куля цяпер у мяне ў галаве, яшчэ не было аперацыі, таму сказаць нешта складана. Лекары прагнозы не робяць. Спадзяюся, што ўсё будзе добра і неўзабаве я вярнуся на фронт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках