29 красавiка 2024, панядзелак, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнт Арменіі Качаран заявіў аб вяртанні ў палітыку

Экс-прэзідэнт Арменіі Качаран заявіў аб вяртанні ў палітыку
РОБЭРТ КАЧАРАН
ФОТА: EPA

Ён не ўдакладніў, ці збіраецца ствараць новую палітычную сілу.

Былы прэзідэнт Арменіі Робэрт Качаран, якога абвінавачваюць у зрынанні канстытуцыйнага ладу, заявіў аб намеры вярнуцца ў палітыку.

Паводле ягоных слоў, асноўная прычына ягонага вяртанне - "геапалітычная сітуацыя", паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

На ягоную думку, урад Арменіі "не мае досведу і не ўсведамляе, што нельга дыскрэдытаваць войска, бо яно з'яўляецца гарантам нашай дзяржаўнасці".

"Я разумею гэта, я праз гэта праходзіў і менавіта таму ўважаю за неабходнае вярнуцца ў палітыку", - адзначыў Качаран.

Ён не ўдакладніў, ці збіраецца ён ствараць новую палітычную сілу.

Спецыяльная следчая служба Арменіі 26 ліпеня выставіла Качарану абвінавачанне ў гвалтоўным зрынанні канстытуцыйнага ладу ў 2008 годзе. У той жа дзень экс-прэзідэнт краіны быў дапытаны ў межах крымінальнай справы аб забойствах на пратэстных акцыях апазіцыі 1 сакавіка 2008 года. 27 ліпеня Качаран паводле пастановы суда быў узяты пад варту.

13 жніўня апеляцыйны суд задаволіў хадайніцтва адвакатаў Робэрта Качарана, скасаваўшы пастанову суда першай інстанцыі і вызваліўшы экс-прэзідэнта з-пад варты.

У 2008 годзе армянская апазіцыя на чале з першым прэзідэнтам Лявонам Тэр-Петрасянам, які балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах, праводзіла ў цэнтры Ерэвана мітынгі, выказваючы незадаволенасць вынікамі галасавання. Акцыі пратэсту выліліся 1-2 сакавіка 2008 года ў сутыкненні мітынгоўцаў з сіламі правапарадку, у выніку якіх загінулі дзесяць чалавек, больш за 200 былі параненыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках