29 красавiка 2024, панядзелак, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадусар Віталь Новікаў вызвалены ў зале суда

3
Прадусар Віталь Новікаў вызвалены ў зале суда
ВІТАЛЬ НОВІКАЎ

Зала проста выбухнуў воплескамі.

З залы суда Фрунзенскага раёна выйшаў на волю вядомы беларускі прадусар, музыка, актор і бізнэсовец Віталь Новікаў. Пра гэта ў сваім фэйсбуке паведаміў бізнэсовец Уладлен Вяліцкі, піша tut.by.

«Віталіка Новікава выпусцілі з залы суда», - напісаў Вяліцкі.

У судзе Фрунзенскага раёна адмовіліся агучыць прысуд праз тэлефон. Атрымаць каментар у Новікава пакуль не ўдалося. «Прысуд - 2 гады і 6 месяцаў без канфіскацыі. Ён утрымліваўся пад вартай амаль такі ж тэрмін», - сказаў яго знаёмы.

Пра затрыманне шоўмена стала вядома ў красавіку 2016 года.

Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю - дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў паведаміў журналістам, што ў Менску затрымалі групу ілжэпрадпрымальнікаў з «дастаткова вядомым у краіне чалавекам» на чале. «Была спыненая дзейнасць арганізаванай злачыннай групы на чале з досыць вядомым у краіне чалавекам, які разам са сваёй легальнай дзейнасцю ў сферы забаў арганізаваў незаконны бізнэс аказання паслуг суб'ектам рэальнага сектара эканомікі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў», - адзначыў Маршалаў.

У арганізаванай злачыннай групы канфіскавана больш за 180 пячатак розных прадпрыемстваў, у тым ліку нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. Усяго, паводле аператыўных звестак, у гэтай злачыннай групы налічваецца звыш 1,1 тысяч контрагентаў. Паводле папярэдніх звестак, сумы нявыплачаных падаткаў у некаторых контрагентаў перавышалі 3-4 млрд недэнамінаваных рублёў.

Віталь Новікаў нарадзіўся 21 верасня 1959 года. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (рэжысура тэатра). Працаваў у Менскім ТЮГу, тэатры «Малая сцэна», ансамблі «Песняры». Новікаў з'яўляецца заснавальнікам КВЗ у Беларусі, заснавальнікам тэлевізійнай творчай групы «АМіК» (Беларусь). У 2009 годзе дэбютаваў у тэлевізійным серыяле «Залатая краіна».

Новікаў прывозіў у Менск вядомых расейскіх артыстаў і актораў. Падтрымліваў музычныя праекты. Ён з'яўляецца адным з заснавальнікаў радыёстанцыі «Юмор-ФМ».

Як распавялі «Салiдарнасцi» відавочцы, «зала проста выбухнуў воплескамі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках