29 красавiка 2024, панядзелак, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон папрасіў Пуціна тэрмінова вызваліць Сянцова

6
Макрон папрасіў Пуціна тэрмінова вызваліць Сянцова
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: CHESNOT/GETTY IMAGES

Прэзідэнты Францыі і Расеі ў тэлефоннай размове абмеркавалі стан украінскага рэжысёра.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абмеркаваў пытанне зняволенага ў Расеі ўкраінскага кінарэжысёра Алега Сянцова, які з траўня галадае, з расейскім лідарам Уладзімірам Пуціным.

Пра гэта гаворыцца ў заяве адміністрацыі Макрона, паведамляе eurointegration.com cа спасылкай на Reuters.

«Прэзідэнт Рэспублікі перадаў прэзідэнту Пуціну свае асцярогі, улічваючы, што стан здароўя спадара Сянцова, відавочна, моцна пагоршыўся, і важнасць таго, каб Расея тэрмінова знайшла спосаб гуманна развязаць сітуацыю», - гаворыцца ў заяве офіса Макрона.

Лідары дзвюх краін таксама абмеркавалі крызіс у Сірыі, гаворыцца ў заяве.

«Лідары далі высокую ацэнку праведзенай у ліпені гэтага года расейска-французскай аперацыі ў дастаўцы і размеркаванні гуманітарнай дапамогі сярод насельніцтва сірыйскай правінцыі Усходняя Гута», - паведамляе прэс-служба Крамля.

Сянцоў, зняволены паводле палітычных абвінавачванняў, пачаў галадоўку перад чэмпіянатам свету ў футболе, каб падкрэсліць «дасягненні» Расеі ў галіне правоў чалавека.

Яго ўтрымліваюць у расейскай калоніі «Белы мядзведзь» за Палярным кругам, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе РФ.

У жніўні 2015 года Паўночнакаўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў яго да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму паводле абвінавачвання ў падрыхтоўцы тэракту.

14 траўня 2018 года Сянцоў абвясціў галадоўку з патрабаваннем адпусціць усіх украінцаў, якія змяшчаюцца ў РФ.

Паводле звестак адваката Дзмітрыя Дзіндзэ, у Сянцова пульс запаволіўся да 40 удараў за хвіліну, у вязня дрэнна з сэрцам, але на лякарню ў Лабытнангі ён не згаджаецца, а пералёту можа не перажыць. Сянцоў напісаў стрыечнай сястры Наталлі Каплан, што «канец блізка».

ЕЗ выступіў са зваротам да РФ надаць Алегу Сянцову неабходнае лячэнне і вызваліць усіх незаконна затрыманых грамадзян Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках