29 красавiка 2024, панядзелак, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ: Канвой з ваенных машын перасёк расейска-ўкраінскую мяжу

10
АБСЕ: Канвой з ваенных машын перасёк расейска-ўкраінскую мяжу

Гэта адбылося ноччу ў поле, удалечыні ад якіх-небудзь пунктаў пропуску.

Беспілотнік маніторынгавай місіі АБСЕ на Данбасе зафіксаваў перасоўванне ваеннай тэхнікі праз расійска-ўкраінскую мяжу, паведамляе «Голас Амерыкі».

Як вынікае са справаздачы назіральнікаў, гэта адбылося ў ноч на 8 жніўня. Спачатку калона з васьмі ваенных грузавікоў па грунтавай дарозе, далёкіх ад пунктаў пропуску заехала на тэрыторыю Расіі. Пазней падобны канвой перасёк расейска-ўкраінскую мяжу, заехаўшы на тэрыторыю Данбаса.

Кіеў і краіны Захаду абвінавачваюць Расею ва ўзброенай падтрымцы сепаратыстаў самаабвешчаных "ДНР" і "ЛНР". Крэмль абвінавачваньні абвяргае.

За апошнія суткі, па дадзеных Кіева, сепаратысты 45 раз парушылі рэжым спынення агню. Адзін украінскі ваенны загінуў, яшчэ двое атрымалі раненні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках