29 красавiка 2024, панядзелак, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чувашыі вырабляюць малако, якое выдаюць за беларускае

5
У Чувашыі вырабляюць малако, якое выдаюць за беларускае

У брэнда «Світлагор’е» цэлая лінейка прадукцыі, якая выдаецца за беларускую.

Расейскія вытворцы малочных прадуктаў карыстаюцца рэпутацыяй Беларусі, каб прасоўваць свае вырабы. «Еўрарадыё» даведалася пра адзін з такіх выпадкаў.

Так стала вядома, што ў Чувашыі вырабляюць малочныя прадукты пад брэндам «Світлагор’е» з надпісам «Беларускія традыцыі». Вытворца гэтай прадукцыі - Чувашскі завод «Ядрынмалако».

Марыя, спецыялістка аддзела маркетынгу, распавяла, што брэнд «Світлагор’е» належыць кампаніі «Расейскае Малако», а завод толькі вырабляе прадукцыю на замову:

«Уладальнік гандлёвай маркі заказвае на нашым прадпрыемстве пад сваім брэндам малочную прадукцыю. На этыкетках паказваецца, што мы вытворца. Тэкст на ўпакоўцы цалкам распрацаваны заказчыкам. Мы адказваем толькі за дакладнасць звестак пра тлустасць і склад на этыкетцы, а таксама за правільнае напісанне назвы нашага завода».

Брэнд цалкам распрацаваны і належыць расейцам, вырабляюць прадукцыю таксама расейцы. І нават малако там не беларускае, а чувашскае. Дык пра якія «беларускія традыцыі» наогул ідзе гаворка?

У брэнда «Світлагор’е» цэлая лінейка прадукцыі, якая выдаецца за беларускую.

Яшчэ ў пачатку 2017 года брэнд «Світлагор’е» пісаў на сваёй прадукцыі, у тым ліку вырабленай у Расеі, што яна «з Беларусі». Аднак неўзабаве ім давялося памяняць яе на «Беларускія традыцыі», бо «з Беларусі», як гэта ні іранічна, належыць іншай расейскай кампаніі - закрытаму акцыянернаму таварыству «Малочны дом».

У сувязі з абмежаваннямі Расеі на ўвоз беларускай малочнай прадукцыі, варта чакаць, што расейскія вытворцы будуць спрабаваць выкарыстоўваць рэпутацыю Беларусі, для сваіх мэтаў, прэзентаваць яе, як «зробленую ў Беларусі». Пры гэтым часцей за ўсё вырабленыя прадукты не будуць мець ніякага дачынення да Беларусі. Будзьце ўважлівыя!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках