29 красавiка 2024, панядзелак, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распачаўся найбуйнейшы ў гісторыі страйк пілотаў Ryanair

Распачаўся найбуйнейшы ў гісторыі страйк пілотаў Ryanair

400 еўрапейскіх рэйсаў 10 жніўня скасаваныя.

Пілоты ірландскай бюджэтнай авіякампаніі Ryanair у пятніцу, 10 жніўня, пачалі самы маштабны страйк у гісторыі перавозчыка.

Як паведамляе DW (пераклад - «Еўрапейская праўда»), цытуючы прадстаўніка нямецкага прафзвязу пілотаў Vereinigung Cockpit, страйк у Нямеччыне стартаваў а 03:01 і прадоўжыцца да 02:59 суботы, 11 жніўня.

Ірландскі лоўкостэр скасаваў 250 рэйсаў у і з аэрапортаў ФРГ.

Агулам 400 з 2 400 еўрапейскіх рэйсаў 10 жніўня скасаваныя. Такім чынам, страйк парушыць планы падарожжаў больш як 55 тысяч пасажыраў, з іх блізу 42 тысяч - у Нямеччыне.

Лоўкостэр прапанаваў кліентам вяртанне сродкаў або рэзэрваванне рэйсаў на іншы час.

Да страйку таксама мелі намер далучыцца пілоты кампаніі з Бэльгіі, Ірландыі, Швэцыі і Нідэрландаў.

У Нідэрландах суд дазволіў мясцовым пілотам авіякампаніі страйкаваць. У той жа час перавозчык выступіў з заявай, што "нягледзячы на неапраўданы страйк", блізу 2000 рэйсаў (85% ад усіх запланаваных у Еўропе) будуць выкананыя ў нармальным рэжыме.

Пілоты страйкуюць праз тое, што авіякампанія не згаджаецца падняць ім заробкі і палепшыць варункі працы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках