5 траўня 2024, Нядзеля, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод прызнаны банкрутам

23
Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод прызнаны банкрутам

100% акцый прадпрыемства належаць дзяржаве.

Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў 16 траўня адкрытае акцыянернае таварыства «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» эканамічна неплацежаздольным. У дачыненні да прадпрыемства працэдура санацыі тэрмінам да 15 лістапада 2019 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда, піша tut.by.

Паводле інфармацыі, прадстаўленай кіраўніком Эдуардам Арэшкам, платаздольнасць можа быць адноўленая падчас правядзення шэрагу пастаноў: актыўнай працы ў пошуку замоў, укладанні кантрактаў, а таксама продажу маёмасці, што неэфектыўна выкарыстоўваецца.

«Цяпер на прадпрыемстве ёсць усе магчымасці для аднаўлення нармальнага вытворчага рытму, выканання ўсіх заяўленых аб'ёмаў як для продажу на ўнутраным рынку, так і на экспарт. Фінансавыя плыні дазваляюць забяспечваць своечасовае папаўненне падатковых абавязанняў у бюджэт, а вытворчы працэс – неабходнай сыравінай і дэталямі. Запланаваныя аб'ёмы вытворчасці і рэалізацыі у 2018 годзе дадуць магчымасць прадпрыемству зарабіць 9,5 млн рублёў прыбытку ад рэалізацыі», - гаворыцца ў паведамленні.

План санацыi таварыства прайшоў экспэртызу і зацверджаны на сходзе крэдытораў большасцю галасоў. Згодна з высновай экспэртызы плана санацыi, праведзенага з ініцыятывы суда, аднаўленне платаздольнасці таварыства з'яўляецца магчымым.

Нагадаем, у верасні 2017 года ў суд паступіла заява аб банкруцтве Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода. За 9 месяцаў мінулага года прадпрыемства спрацавала з чыстай стратай сумай 667 тысяч рублёў, а крэдыторская запазычанасць прадпрыемства складае звыш 59 млн рублёў. У ЛГЗ назіраецца брак уласных сродкаў абарачэння, з 2016 года ёсць пратэрмінаваная запазычанасць перад бюджэтам.

«Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» уваходзіць у склад алкагольнага холдынгу «Мінск Крышталь Груп». 100% акцый прадпрыемства належаць дзяржаве. ЛГЗ не з'яўляецца горадаўтваральным, колькасць яго работнікаў на 1 кастрычніка складала 677 чалавек, у тым ліку 367 чалавек - на галаўным заводзе, 92 чалавекі - на вытворчых участках у Касцюковічах і аграгарадку Красная Буда, 218 чалавек - на адасобленым структурным падраздзяленні «Дапаможная гаспадарка». Завод з'яўляецца другім паводле велічыні падаткаплатнікам у Магілёўскай вобласці.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках