1 траўня 2024, Серада, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада прыняла законапраект аб замацаванні ў Канстытуцыі Украіны курсу на ўступленне ў ЕЗ і NATO

6
Вярхоўная Рада прыняла законапраект аб замацаванні ў Канстытуцыі Украіны курсу на ўступленне ў ЕЗ і NATO

Украінскі парламент прыняў законапраект у першым чытанні.

Украінскі парламент прыняў у першым чытанні законапраект аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю, які замацоўвае імкненне Украіны да паўнавартаснага сяброўства ў Еўразвязе і NATO.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

Законапраект быў пастаўлены на галасаванне пасля атрымання станоўчага заключэння Канстытуцыйнага суда (паводле звестак, абвешчаных у ВР, яго падтрымалі 14 з 18 суддзяў КС). У чацвер адбыліся таксама дэбаты ў парламенце, падчас якіх прадстаўнікі БПП, «Народнага фронту» і «Бацькаўшчыны» заявілі пра безумоўную падтрымку гэтага законапраекта. Яшчэ некалькі фракцый прапанавалі перагледзець гэтыя змены, дадаўшы да іх таксама прамы дазвол на размяшчэнне ва Украіне вайсковага кантынгенту дзяржаў-сябраў.

У выніку за змену Канстытуцыі ў рэдакцыі, прапанаванай Парашэнкам, прагаласавалі 311 дэпутатаў, супраць - 21, іншыя устрымаліся, не галасавалі або адсутнічалі.

За яго падтрымку прагаласавалі 124 сябраў БПП (усяго у фракцыі 135 дэпутатаў), 73 - з «Народнага фронту» (усяго 81), 17 з «Самадапамогі» (25), 19 - з Радыкальнай партыі (21), 18 - з «Бацькаўшчына» (20), 14 – з «Волі народу» (19), 13 – з «Адраджэння» (24) і 33 з 57 пазафракцыйныя

Для канчатковага ўнясення змяненняў у Канстытуцыю гэты законапраект павінен быць ухвалены 300 галасамі на наступнай сесіі парламента.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках