Гарадзенца затрымалі пасля даносу правакатара ў чат-рулетцы
9- 1.05.2024, 10:39
- 8,326
Ён сказаў, што падтрымлівае Полк Каліноўскага.
Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа затрымання жыхара Гародні, які меў неасцярожнасць паразмаўляць у чат-рулетцы з правакатарам Юрыем Камаром.
Камар прадставіўся гарадзенцу жыхаром Украіны і вывеў яго на размовы аб вайне. Суразмоўца правакатара распавёў, што падтрымлівае Полк Каліноўскага, у тым ліку матэрыяльна. У канцы размовы Камар надзеў фуражку НКУС і прапанаваў перадаць прывітанне ябацькам.
У відэа сілавікоў пасля затрымання гарадзенец кажа, што нідзе не працуе. Яго прымусілі «папрасіць прабачэння ва ўсяго беларускага народа». Таксама гарадзенец сказаў, што напраўду не пераводзіў грошы Палку Каліноўскага.
У якім статусе знаходзіцца затрыманы, не паведамляецца.