Прэзідэнта Латвіі ледзь не збілі на пешаходным пераходзе
5- 1.05.2024, 9:50
- 11,528
І аблаялі за тое, што не глядзіць па баках.
Учорашняя раніца ледзь не скончылася трагедыяй не толькі для Эдгара Рынкевіча, але і для ўсёй Латвіі. Прэзідэнта дзяржавы ледзь не збілі на пешаходным пераходзе, піша press.lv.
Аб інцыдэнце ў сетцы Х паведаміў сам яго непасрэдны ўдзельнік - кіраўнік службы навін Латвійскага радыё Угіс Лібіеціс, абвінаваціўшы самога Рынкевіча ў няўважлівасці.
“На пешаходным пераходзе спецыяльна затармазіў, каб не наехаць на пальцы ног. Эдгар Рынкевіч і ягоныя целаахоўнікі! Спадар прэзідэнт, перш чым перайсці вуліцу, неабходна паглядзець налева і направа! Таксама для целаахоўнікаў…”
Аднак шматлікія карыстальнікі інтэрнэту здзівіліся эмоцыям кіроўцы.
- Як гэта - экстранна гамаваць перад пешаходным пераходам?
- Калі б не прэзідэнт, не гамаваў бы, так?
- Рухайцеся павольней і будзьце асцярожнейшымі на пешаходным пераходзе, і вам не давядзецца "спецыяльна" тармазіць, каб прапусціць яго ўдзельнікаў, якія "раптоўна" і "нечакана" з'явіліся на пераходзе. Дзеці таксама могуць не глядзець, але вы здзівіцеся і не зможаце гамаваць "асабліва".
- Я так і бачу загаловак “Кіраўнік службы навін Латвійскага радыё ледзь не збіў прэзідэнта”.
Сам Рынкевіч пажартаваў: "Прэса спрабуе на мяне наехаць!"