5 траўня 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВМФ Брытаніі праводзяць аперацыю ў Ла-Маншы праз караблі РФ

1
ВМФ Брытаніі праводзяць аперацыю ў Ла-Маншы праз караблі РФ
ФОТА: ТАСС

Судны Каралеўскага флоту рэгулярна вылучаюцца для суправаджэння расейскіх караблёў паблізу брытанскіх вод.

Вайсковыя караблі Вялікабрытаніі праводзяць аперацыю ў праліве Ла-Манш у сувязі з праходам чатырох караблёў расейскага Вайскова-марскога флоту ў Паўночную Атлантыку, піша ў аўторак Daily Star.

Пра гэта газеце распавёў неназваны прадстаўнік брытанскага ВМФ. Ён адмовіўся паведамляць падрабязнасці з меркаванняў сакрэтнасці, паведамляе svoboda.org.

Пасольства Расеі ў Лондане запэўніла, што расейскія вайсковыя караблі пры праходжанні праз Ла-Манш не ствараюць пагрозы Вялікабрытаніі і дзейнічаюць у адпаведнасці з міжнародным правам.

Судны Каралеўскага флоту рэгулярна вылучаюцца для суправаджэння расейскіх караблёў паблізу брытанскіх вод, тлумачыць выданне. Газета звяртае ўвагу на тое, што аперацыя праходзіць на фоне абвастрэння напружанасці паміж краінамі. Брытанскае кіраўніцтва абвінавачвае Крэмль у арганізацыі атручвання былога шпіёна расейскай выведкі Сяргея Скрыпаля і яго дачкі на тэрыторыі ангельскага горада Солсберы.

У студзені мінулага года брытанскія ўзброеныя сілы суправаджалі расейскі авіаносны крэйсер «Адмірал Кузняцоў» падчас яго пераходу з Сірыі праз Ла-Манш. Тагачасны брытанскі міністр абароны Майкл Фэлан назваў гэты крэйсер «караблём ганьбы» праз яго ўдзел у сірыйскім грамадзянскім канфлікце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках