28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Су-57: Расея саступіла ў бітве за знішчальнік пятага пакалення

10
Су-57: Расея саступіла ў бітве за знішчальнік пятага пакалення

Праграма пацярпела крах.

Намеснік міністра абароны РФ Аляксей Крываручка абвясціў, што вайсковыя паветраныя сілы краіны атрымаюць хвалёныя стэлс-знішчальнікі Су-57 да канца 2019 года. Аднак, ён не ўдакладніў, колькі менавіта такіх самалётаў Расея збіраецца пабудаваць. Экспэрты ж кажуць, што за наступныя два гады расейскае войска атрымае ўсяго толькі два такія знішчальнікі, піша Business Insider (пераклад - inosmi.ru).

Расея пабудавала 10 прататыпаў Су-57 для выпрабаванняў. Таксама два самалёты адправілі для праверкі ў баі ў Сірыю. Хоць у блізкаўсходняй краіне хвалёныя «шматмэтавыя знішчальнікі пятага пакалення» толькі скінулі бомбы на бяззбройных сірыйскіх паўстанцаў ды ісламістаў, а потым хутка вярнуліся дадому, іх назвалі «праверанымі ў баі».

Экспэрты з вайсковых паветраных сілаў назвалі гэтую расейскую выхадку рэкламнай штукай і маркетынгавай выдумкай. Гэта цалкам упісваецца ў цэлую гісторыю завышаных чаканняў ад новага расейскага самалёта.

«Бізнэс інсайдэр» правёў інтэрв'ю з навукоўцамі, якія займаюцца распрацоўкай стэлс-знішчальнікаў для ЗША, папрасіўшы ў іх ацаніць здымкі Су-57. Яны паказалі на тое, што Расея нават не спрабавала зрабіць сваю новую распрацоўку стэлс. У пачатку 2016 вайсковае выданне Ай-Эйч-эс Джэйнс пісала, што Су-57 толькі называецца «знішчальнікам пятага пакалення», якім ён напраўду не з'яўляецца.

Апошнім часам Расея адмаўлялася адпраўляць расхваленую распрацоўку ў масавую вытворчасць. І на гэта былі важкія прычыны. Экспэрт у пытаннях сродкаў вядзення паветранай барацьбы Каралеўскага аб'яднанага вайсковага інстытута Джасцін Бронк сказаў «Бізнэс інсайдэру», што ў Маскве, магчыма, зразумелі, што Су-57 не мае ніякага патэнцыялу, нават калі яго абнавіць і ўкамплектаваць перадавым узбраеннем. Таму ён не варты выдаткаў, якія на фоне скарачэння эканомікі Крэмль і так не можа сабе дазволіць.

Адзін расейскі Су-57 каштуе 40 мільёнаў даляраў. Гэта менш за палову ад кошту Ф-35, але і значна даражэй, чым кожны іншы расейскі самалёт. «Расея так ці інакш прызнала паразу ў пабудове рэальнага знішчальніка пятага пакалення», - сказаў Бранко. Ён нагадаў, што Су-57 быў распрацаваны для таго, каб супрацьстаяць амерыканскім стэлс-знішчальнікам Ф-35 і Ф-22, якія не толькі масава вырабляюцца, але і ўдзельнічаюць у рэальных баявых аперацыях.

Зрэшты, расейскі самалёт, са слоў экспэрта, не здольны выканаць сваю ролю. На думку Брока, Маскве лепш было б засяродзіцца на распрацоўцы новых, больш дасканалых радараў замест таго, каб выкідваць грошы на амбітныя праекты самалётаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках