5 траўня 2024, Нядзеля, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не выключана, што ў краіне рыхтуюцца нейкія падзеі»

11
«Не выключана, што ў краіне рыхтуюцца нейкія падзеі»
ФОТА: SVABODA.ORG

Суд Жабінкаўскага раёна аштрафаваў журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву.

Іх абвінавацілі ў працы на замежнае СМІ без рэгістрацыі. Гаворка ішла пра выраб для тэлеканала «Белсат» сюжэту, у якім былі раскрытыя масавыя выпадкі свіной чумы ў Жабінкаўскім раёне ў канцы жніўня гэтага года, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Журналісты не ўдзельнічалі ў судовым пасяджэнні і даведаліся пра такую пастанову ўвечары 19 кастрычніка. У выніку Алесь Ляўчук павінен выплаціць 50 базавых адзінак (1 225 рублёў), а Мілана Харытонава - 20 (490).

Журналістаў на наступным тыдні чакае яшчэ два судовыя працэсы: 23 кастрычніка іх будуць судзіць у судзе Камянецкага раёна, а 25-га кастрычніка - зноў у судзе Жабінкаўскага раёна.

«Ужо два месяцы ўлады метадычна і сістэмна ціснуць на мяне і Мілану Харытонаву. Да нас дадому прыходзіць міліцыя, нас супрацоўнікі міліцыі дэманстратыўна сустракаюць каля крамы і школы, дзе вучыцца нашае дзіця. Я не выключаю, што ўлады такім чынам адпрацоўваюць новы закон аб СМІ. Не выключана таксама, што ў краіне рыхтуюцца нейкія падзеі, падчас якіх уся незалежная прэса павінна быць узятая пад поўны кантроль», - заявіў Ляўчук.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках