29 красавiка 2024, панядзелак, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка выказаў салідарнасць з «Хартыяй-97»

4
Аркадзь Бабчанка выказаў салідарнасць з «Хартыяй-97»
АРКАДЗЬ БАБЧАНКА
ФОТА: ГОРДОН

Вядомы расейскі журналіст заклікаў да падтрымкі сайта Charter97.org.

Да адказнасці за пераслед беларускімі ўладамі сайта Charter97.org заклікаў у «Фэйсбуку» вядомы расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка:

«У Беларусі заблакавалі «Хартыю-97». Адзін з самых вядомых расейскамоўных праваабарончых сайтаў у свеце. Дваццаць гадоў ціснулі, заводзілі крымінальныя справы, саджалі ў турму, забілі заснавальніка сайта Алега Бябеніна. Нарэшце, заблакавалі.

Прапаную ў якасці прывітання таварышу Лукашэнку ўсім падпісацца на старонку «Хартыі» ў «Фэйсбуку».

А таксама пасябраваць з галоўнай рэдактаркай Наталляй Радзінай.

Вось такі вось будзе наш адказ.

Ну і рэпост, вядома ж.

Дзякуй».

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Падрабязная інструкцыя аб тым, як абыйсці блакаванне сайта Charter97.org, знаходзіцца тут.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках