Кампанія Danone сыходзіць з Беларусі
6- 4.04.2024, 11:32
- 9,930
У яе было тры юрыдычныя асобы ў нашай краіне.
Апошняя даччыная кампанія Danone у Беларусі “ДанонБел” падала на ліквідацыю, інфармацыя пра гэта апублікаваная ў часопісе “Юстыцыя Беларусі”, звярнула ўвагу “Медыязона”.
У аднаго з найбуйнейшых сусветных вытворцаў малочных прадуктаў у Беларусі было тры юрыдычныя асобы: "Данон Шклоў", "Данон Пружаны" і "ДанонБел".
Першыя дзве - гэта вытворчыя пляцоўкі. Трэцяя - аптовая кампанія, зарэгістраваная ў Менску.
"Данон Пружаны" далучылі ў 2022 годзе да ААТ "Пружанскі малочны камбінат". За год да гэтага кампанія была перайменаваная ў “Пружаны індустрыя”.
"Данон Шклоў" у жніўні 2022 года перайменаваная ў "Мілкстрэйт". З чым гэта злучана, у Danone таксама не растлумачылі.
"ДанонБел" быў апошнім прадстаўніцтвам брэнда Danone у Беларусі.
У 2022 годзе Danone заявіў аб сыходзе з Расеі, але ўстрымліваўся ад каментароў пра беларускую частку свайго бізнэсу.
Danone - французская харчовая кампанія, вытворца малочных прадуктаў і іншых прадуктаў.