El Mundo: Украіна стварае сакрэтныя падземныя абаронныя прадпрыемствы
6- 9.05.2024, 21:16
- 9,852
Падрабязнасці.
Украіна пачала ствараць сетку сакрэтных падземных заводаў для перазапуску зброевай прамысловасці.
Пра гэта паведамляе El Mundo.
Як піша выданне, Украіна з дапамогай сакрэтных падземных заводаў імкнецца пазбавіцца ад залежнасці ва ўзбраенні ад іншых краінаў, а таксама імкнецца стаць цэнтрам вытворчасці зброі для ўсяго Захаду.
Сярод іншага вядома, што частку заводаў Украіна маскуе дэкарацыямі, а персанал туды старанна правяраюць, каб не было інфарматараў Расеі.
Паводле звестак выдання, адказны за будаўніцтва схаванай сеткі міністр стратэгічных галінаў прамысловасці Аляксандр Камышын. А на падземных заводах выпускаюць боепрыпасы, усе віды беспілотнікаў, БТР «Казак», ракеты «Нептун», супрацьтанкавыя ракеты «Стугна».