6 траўня 2024, панядзелак, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Трамп рыхтуе пакаранне для Расеі

34
Bloomberg: Трамп рыхтуе пакаранне для Расеі

Пад «прыцэлам» і іншыя краіны.

У выпадку абрання прэзідэнтам ЗША ў канцы 2024 года Дональд Трамп можа ўвесці штрафныя санкцыі для краін, якія адмаўляюцца ад даляра. Напрыклад, для Расеі. Магчымыя дзеянні прадугледжваюць, прынамсі, экспартны кантроль і зборы за маніпуляванне валютай.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Адзначаецца: штрафныя санкцыі мяркуецца ўжываць як да хаўруснікаў ЗША, так і іх апанентаў, якія «спрабуюць ажыццяўляць двухбаковы гандаль у іншых валютах».

«Эканамічныя дарадцы былога прэзідэнта Дональда Трампа разглядаюць спосабы актыўнага прадухілення адмовы краін ад выкарыстання даляра. ... Сам жа Трамп як публічна, так і ў прыватным парадку заявіў, што хоча, каб даляр заставаўся сусветнай рэзервовай валютай», - гаворыцца ў паведамленні.

Аналітыкі нагадваюць: крытычныя заявы наконт дамінавання даляра ў сусветнай фінансавай сістэме пачалі распаўсюджвацца ў 2022 годзе, калі ЗША ўвялі жорсткія эканамічныя санкцыі супраць Расеі. Дарэчы, тады расейскаму цэнтрабанку, членам урада і амаль 2500 іншым асобам абмежавалі доступ да даляра.

У сваю чаргу, адзначаецца, Бразілія, Расея, Індыя, Кітай і Паўднёвая Афрыка, разам вядомыя як краіны БРІКС, абмеркавалі дэдалярызацыю на саміце ў жніўні 2023 года. «Гэтая група імкнецца да глабальнага ўплыву, заахвочваючы да далучэння ключавыя нафтаздабываючыя краіны - Савудаўскую Арабію і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты», - падкрэсліваецца ў матэрыяле.

Пры гэтым яго аўтары адзначаюць: не выключана, што штрафы за адмову ад даляра атрымаюць менавіта краіны БРІКС. «Дарадцы Трампа кажуць, што менавіта на гэты праект можна будзе нацэліцца падчас яго патэнцыйнага другога тэрміну», – рэзюмуюць аналітыкі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках