Бык напаў на стажора-пастуха ў Магілёўскай вобласці
21- 6.05.2024, 14:38
- 7,080
Мужчыну даставілі ў лякарню.
69-гадовага жыхара Магілёўскага раёна даставілі ў лякарню ў непрытомным стане. Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 3 траўня.
Работнікі сельгаспрадпрыемства, якія яго прывезлі, расказалі, што траўмы мужчына атрымаў у выніку нападу быка.
Следча-аператыўная група выявіла, што паджылы вясковец не быў працаўладкаваны. На ферме ён усяго другі дзень быў у якасці стажора-пастуха.
Праводзіцца праверка абставін інцыдэнту.