5 траўня 2024, Нядзеля, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні кіроўца таксі праехаў скрозь натоўп пешаходаў

10
У Гародні кіроўца таксі праехаў скрозь натоўп пешаходаў

Відэафакт.

Чытач "АвтоГродно" падзяліўся відэазапісам са свайго рэгістратара. Ён стаў відавочцам небяспечнай сітуацыі на вуліцы Дубко ў Гародні, насупраць ГЦ “Олдсіці”.

Мужчына выязджаў з боку паркоўкі ГЦ "Олдсіці" на вуліцу Дубко, спыніўся на забараняльны сігнал святлафора і заўважыў, што для пешаходаў уключыўся зялёны сігнал святлафора.

Людзі пачалі рух - і ў гэты момант да іх на вялікай хуткасці пад'ехаў аўтамабіль таксі.

На запісе відаць, як рэзка тармозіць кіроўца таксі, але гэтага нядосыць: аўтамабіль прыкметна зніжае хуткасць і ўсё роўна заязджае на пешаходны пераход, па якім ужо ідуць людзі.

Пешаходы спыніліся і размінуліся з аўтамабілем, нехта нават махнуў у бок кіроўцы рукой. Некаторыя людзі і зусім здранцвелі ля краю праезнай часткі, напрыклад, як жанчына з парасонам на раздзяляльнай паласе або жанчына з вазком на ходніку.

Чытач гаворыць, што змог здагнаць кіроўцу таксі і зафіксаваць нумарныя знакі аўто, якія ён гатовы перадаць у Дзяржаўтаінспекцыю.

- За стырном была жанчына гадоў 40-45, - дадаў відавочца.

Гэта відэа - добры напамін пешаходам, што зялёны сігнал святлафора не дае гарантыі бяспекі. Упэўніцца ў бяспецы можа толькі сам пешаход.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках