18 траўня 2024, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхару Камянца суд забараніць выдаткоўваць заробак

10
Жыхару Камянца суд забараніць выдаткоўваць заробак

На гэтым намагала яго былая жонка.

Жыхарка Камянца пайшла да раённага пракурора з просьбай паўплываць на яе 55-гадовага былога мужа, з якім яна жыве ў адной хаце і вядзе сумесную гаспадарку. Яна распавяла, што ён пакутуе на хранічны алкагалізм, сістэматычна злоўжывае спіртнымі напоямі і ладзіць скандалы з сямейнікамі.

Паводле вынікаў разгляду пракуратурай Камянецкага раёну звароту мясцовай жыхаркі мужчына, які ставіў сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча праз злоўжыванне спіртнымі напоямі, абмежаваны судом у дзеяздольнасці.

Раней яго ўжо адпраўлялі ў ЛПП, пасля «медыка-сацыяльнай рэадаптацыі» ён знайшоў працу і працягнуў жыць з былой жонкай і дарослым сынам. Але потым зноў пачаў піць і выдаткоўвай свой заробак на спіртное. У выніку прадукты, лекі, прадметы першай неабходнасці куплялі за ўласныя грошы выключна іншыя дамачадцы, яны ж аплачвалі камуналку.

«Сваімі дзеяннямі мужчына ставіў сямʼю ў цяжкае матэрыяльнае становішча. Факт злоўжывання ім алкагольнымі напоямі пацвердзілі сваякі», – распавялі ў пракуратуры.

Таму накіравалі ў суд заяву аб прызнанні мужчыны абмежавана дзеяздольным, якая была задаволеная. Пастанова ўвайшла ў законную сілу.

Згодна з арт. 30 Грамадзянскага кодэксу, асоба, абмежаваная ў дзеяздольнасці, мае права здзяйсняць дробныя бытавыя ўгоды, але атрымліваць заробак або іншыя даходы і распараджацца імі можа толькі са згоды ўстаноўленага папячыцеля.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках