29 красавiка 2024, панядзелак, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адбылася першая аварыя з удзелам матацыкліста ў гэтым сезоне

9
У Беларусі адбылася першая аварыя з удзелам матацыкліста ў гэтым сезоне

Ён ехаў без шалома і рэзнуўся ў аўто.

Пакуль некаторыя чакаюць пачатку мотасезону, іншыя ўжо паспелі патрапіць у ДТЗ на сваім двухколавым зверы. Інфармацыя пра першую ў гэтым сезоне аварыю з матацыклам паступіла з ДАІ Гародні.

Як паведамляецца, 8 сакавіка блізу 17:00 кіроўца матацыкла рухаўся па дарозе Пласкоўцы – застава імя Усава непадалёк ад Сапоцкіна і пры выездзе на галоўную дарогу не саступіў аўтамабілю.

У выніку аварыі 43-гадовы матацыкліст атрымаў сур'ёзныя траўмы і пералом таза. Яго шпіталізавалі. Варта адзначыць, што матацыкл не быў зарэгістраваны ў вызначаным парадку, а кіроўца ехаў без шалома.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках