29 красавiка 2024, панядзелак, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзяўчаткі ад болю стогнуць, хуткая была ў шоку»

29
«Дзяўчаткі ад болю стогнуць, хуткая была ў шоку»

Новыя падрабязнасці скандалу на лыжнай гонцы ў Сочы.

Лыжны мас-старт сярод дзяўчатаў ва ўзросце 17–18 гадоў на зімовай Спартакіядзе навучэнцаў у расейскім Сочы закончыўся вялікім скандалам: арганізатары дазволілі лыжніцам выйсці на старт, нягледзячы на моцны туман, мяцеліцу і жудасны стан трасы, у выніку чаго ўжо на першым спуску адбыўся масавы завал, які павярнуўся жаласнымі наступствамі для яго ўдзельніцаў.

Дзевяць спартовак павезлі на хуткай дапамозе, у некаторых дыягнаставаныя чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы рук і ног.

Вядомы расейскі прапагандыст, спартовы каментатар Дзмітрый Губерніеў абвінавачвае ў сацсетках у тым, што адбылося, арганізатараў і асабіста прэзідэнтку Федэрацыі лыжных гонак Расеі (ФЛГР) Алену Вяльбе, патрабуючы крымінальнай адказнасці.

«Дзяўчаткі беглі другое кола, тых, якія ўпалі, яшчэ не паднялі. Там такое месца, што пад'езду няма. Хуткая была ў шоку. Ігар Беламеснаў (тэхнічны дэлегат ФЛГР – рэд.), вы яшчэ на волі?» – напісаў ён.

Вяльбе, у сваю чаргу, не ўбачыла «нічога страшнага» ў тым, што здарылася, і сказала, што віной усяму «нізкі ўзровень лыжніцаў».

Тым часам адна з удзельніцаў завалу, якая пасля была шпіталізаваная, расказала «Чэмпіянату» пра свой стан і стан іншых лыжніцаў.

«Я цяпер у лякарні, тут дзяўчаткі ад болю стогнуць ці ледзь не паміраюць... Траса ўся ў крыві была, дзяўчаткі пераломы атрымалі, твары рассечаныя жудасна», – паведаміла яна.

Згодна з апошняй інфармацыяй, колькасць пацярпелых павялічылася да 18 чалавек. Бацькі лыжніцаў таксама скардзяцца на непадрыхтаванасць трасы да спаборніцтваў.

«Яна растала, там друзлы снег, а перад спаборніцтвамі яшчэ праехалі ратракам... У мяне проста не ўкладваецца ў галаве. Загубілі дзяцей», – сказала маці адной са спартовак.

Завал адбыўся на трасе расхваленага расейскімі прапагандыстамі лыжна-біятлоннага комплексу «Лаура», дзе ў 2014 годзе праходзілі спаборніцтвы ў рамках Алімпіяды.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках