28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі «Лэтуаль» нішчыць беларускі бізнэс

11
Расейскі «Лэтуаль» нішчыць беларускі бізнэс

Навошта Лукашэнка ідзе на гэта?

У Менску адкрылася першая крама касметыкі і парфумерыі брэнда "Лэтуаль" з расейскай сеткі. Такія крамы працягваюць адчыняцца па ўсёй краіне, што ў чарговы раз пацвярджае актыўнае зліванне беларускага бізнэсу.

Аб гэтым у лісце ў рэдакцыю сайта Charter97.org напісаў чытач.

Напрыклад, з 1 кастрычніка 2023 года ў Беларусі сталі актыўна адкрывацца крамы сеткі "Святлафор", і ўжо зараз у краіне працуе 15 аб'ектаў пад гэтым брэндам. За мінулыя дзевяць месяцаў 2023-га года з'явілася цэлых 40 магазінаў Fix Price, а таксама 9 крам ZARINA.

Для беларускага малога і сярэдняга бізнэсу гэта з'яўляецца негатыўнай тэндэнцыяй і ўжо зараз прыводзіць да яго значнага скарачэння. Бо апошнім часам падтрымка дзяржавы накіроўваецца менавіта на падтрымку расейскага прадстаўніка.

Магчыма, адбываецца гэта праз дамоўленасці аб выплаце раней выдадзеных Расеяй крэдытаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках