Памёр некалі вядомы блогер Васіль Целагрэйкін
9- 29.03.2024, 21:26
- 21,952
У сярэдзіне 2010-х ён узначаліў кампанію супраць самавольства супрацоўнікаў ДАІ,
У Ізраілі памёр Аляксандр Кандратовіч, больш вядомы ў Беларусі як блогер Васіль Целагрэйкін. Праславіўся ён тым, што ў сярэдзіне 2010-х узначаліў кампанію супраць самавольства супрацоўнікаў ДАІ. Пра смерць Целагрэйкіна паведамілі ягоныя сябры ў Facebook, піша «Наша Нiва».
Аляксандр Кандратовіч змагаўся са злоўжываннямі даішнікаў шляхам выстаўлення ў інтэрнэт ролікаў, дзе яны паводзілі сябе не найлепшым чынам. Гэта міліцыянтаў злавала, але ў той самы час у тыя яшчэ даволі «траваядныя» часы прыводзіла да рэагавання кіраўніцтва на відавочныя парушэнні і адпаведна іх выпраўлення. Сам Кандратовіч прэзентаваў праект «Васіль Целагрэйкін» як «рэвізор ад грамадзянскай супольнасці».
Дзяржаўная прапаганда вяла з Кандратовічам барацьбу.
Апошнія гады жыцця Аляксандр Кандратовіч жыў у Ізраілі.