29 красавiка 2024, панядзелак, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія перастала пускаць у Беларусь аўто на транзітных нумарах

13
Латвія перастала пускаць у Беларусь аўто на транзітных нумарах

Следам за Польшчай.

Латвія следам за Польшчай перастала пускаць у Беларусь аўтамабілі на транзітных нумарах. Пра гэта пішуць беларусы, якіх пачалі разварочваць на латвійска-беларускай мяжы.

«Мытня ў Патэрніках увяла забарону на вываз у Беларусь аўтамабіляў з аб'ёмам рухавіка 1,9 літра і больш. Без дакумента ад вытворцы аўто на яго экспарт вас не прапусцяць», — гаворыцца ў паведамленні ў чаце, прысвечаным перасячэнню беларуска-латвійскай мяжы. Паведамленне з'явілася напярэдадні вечарам, паведамляе «Еўрарадыё».

Нагадаем, з выходных выпускаць у Беларусь транзітныя аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра перастала Польшча. Абмежаванні закранулі аўтамабілі BMW і канцэрна VAG, які выпускае маркі Volkswagen, Audi, Seat, Škoda і іншыя. Уласнікі такіх аўтамабіляў павінны падаць на мытні дакумент ад вытворцы. У гэтым дакуменце, сярод іншага, павінна быць пазначана, што вытворца ведае канчатковага ўласніка аўтамабіля і ўпэўнены, што машына пройдзе ў трэцюю дзяржаву транзітам праз Беларусь і Расею і не будзе перапрададзеная ў гэтых краінах. Гэтае абмежаванне павінна спрыяць выкананню рэжыму санкцый, уведзеных супраць РФ і РБ за вайну супраць Украіны.

Найбліжэйшым часам павінна быць разгледжанае пытанне і наконт экспарту такіх аўтамабіляў у Беларусь з Літвы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках