29 красавiка 2024, панядзелак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзяржынскім раёне мужчына знайшоў дзве купюры па 50 даляраў у выкінутай кнізе

21
У Дзяржынскім раёне мужчына знайшоў дзве купюры па 50 даляраў у выкінутай кнізе

Пайшоў у абменнік і нажыў сабе непрыемнасці.

У адным з банкаў Дзяржынскага раёна 51-гадовы мясцовы жыхар спрабаваў абмяняць на беларускія рублі дзве купюры па 50 даляраў. Касір усумніўся ў сапраўднасці банкнот і выклікаў міліцыю. Як знаходка стала непрыемнасцямі, расказалі ў Дзяржаўным камітэце судмедэкспертыз (ДКСЭ).

Мужчына, які прынёс грошы ў банк, расказаў, што знайшоў іх у адной з выкінутых кімсьці кніг.

Прыбылыя сілавікі канфіскавалі падазроныя купюры і перадалі іх экспертам. Праведзеная экспертыза паказала, што гэта пяцідаляравыя банкноты, у якія даклеілі «нулікі», раздрукаваныя на прынтэры.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках