29 красавiка 2024, панядзелак, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя і Швэцыя заявілі аб неабходнасці ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць беларускага рэжыму

3
Фінляндыя і Швэцыя заявілі аб неабходнасці ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць беларускага рэжыму

Падрабязнасці.

Фінляндыя і Швэцыя мяркуюць, што ЕЗ павінен зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць РФ пасля смерці ў турме расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, заявіў у аўторак, 26 сакавіка, міністр замежных спраў Швэцыі Тобіяс Більстром на супольнай прэс-канферэнцыі са сваёй фінскай калегай Элінай Валтанен. Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле ягоных слоў, той факт, што смерць Навальнага звязана з кіраўніцтвам Расеі, падахвочвае ўвесці санкцыі канкрэтна супраць адказных за гэта.

"Мы таксама, вядома, мяркуеш, што санкцыі ў цэлым, пакет санкцый, павінны быць пашыраны, таму што мы бачым, што санкцыі прыносяць карысць, калі справа даходзіць да таго, каб падарваць здольнасць Расеі весці сваю незаконную вайну супраць Украіны", - адзначыў ён.

Більстром дадаў, што дзве краіны Паўночнай Еўропы хацелі б бачыць і рэжым санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з яго падтрымкай Расеі ў вайне.

Раней паведамлялася, што міністры замежных спраў краін ЕЗ абмеркавалі новыя эканамічныя санкцыі супраць РФ. Працягваецца праца над 14 пакетам, які будзе ўключаць як новыя санкцыі, так і ўзмацненне эфектыўнасці ўжо ўведзеных абмежаванняў.

Таксама абмяркоўвалася тое, як можна ўзмацніць і гарманізаваць санкцыйную палітыку супраць беларускага рэжыму з санкцыямі супраць Расеі. Мэта ЕЗ - знізіць ролю Беларусі ў абыходзе антырасейскіх санкцый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках