28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапануюць у гэтым сезоне адправіцца на «егіпецкія Мальдывы»

7
Беларусам прапануюць у гэтым сезоне адправіцца на «егіпецкія Мальдывы»

Час у дарозе складзе 6 гадзін 30 хвілін.

Палёты з Менска ў аэрапорт Эль-Аламейна стартуюць з 11 чэрвеня 2024 года. Адправіцца на міжземнаморскія курорты Егіпта можна будзе чартарамі "Белавія". Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз тураператараў (РСТА).

Палётная праграма запланавана з 11 чэрвеня да 4 кастрычніка 2024 года і будзе ажыццяўляцца на Boeing 737-800. Час у дарозе складзе 6 гадзін 30 хвілін.

"Егіпецкія Мальдывы" - так называюць гэты рэгіён за яго пясчаныя пляжы і чыстае бірузовае мора. Улетку тут менш горача, чым у астатнім Егіпце, а ад мясцовых гатэляў значна менш ехаць да славутасцяў Александрыі і Каіра, чым з Хургады ці Шарм-эль-Шэйха. Непадалёк знаходзіцца і аазіс Сіва, у якім былі знойдзены першыя сляды чалавека. Засяляюць аазіс этнічныя берберы, якія захавалі свае ўнікальныя традыцыі, і з імі таксама цікава пазнаёміцца.

Туры сфарміраваны ў фармаце 11 дзён/10 начэй і 12 дзён/11 начэй. Кошт адпачынку, мяркуючы з усяго, усё яшчэ фармуецца - кошты на туры для беларускіх турыстаў пакуль невядомыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках