27 красавiка 2024, Субота, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Coca-Cola пастанавіла не сыходзіць з Беларусі

26
СМІ: Coca-Cola пастанавіла не сыходзіць з Беларусі

З'явілася інфармацыя аб падаўжэнні ліцэнзійнай дамовы.

Карпарацыя The Coca-Cola Company пастанавіла застацца ў Беларусі.

Інфармацыя аб падаўжэнні ліцэнзійнай дамовы з кампаніяй «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» з'явілася ў бюлетэні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Беларусі. На гэта звярнула ўвагу «Зеркало».

Як указана ў бюлетэні, ліцэнзійная дамова, якая дзейнічала з 2014 года, была падоўжаная 17 студзеня 2024 да 31 снежня 2033 года.

Ліцэнзійную дамову з «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» да 2033 года таксама працягнула Schweppes Holdings Limited, дачка The Coca-Cola Company.

Нагадаем, з Расеі Coca-Cola пайшла ў 2022 годзе.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках