29 красавiка 2024, панядзелак, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Правісеў гадзіны тры, чорны ўвесь ужо»: новыя падрабязнасці загадкавай смерці віцэ-прэзідэнта «Лукойла»

9
«Правісеў гадзіны тры, чорны ўвесь ужо»: новыя падрабязнасці загадкавай смерці віцэ-прэзідэнта «Лукойла»
ВІТАЛЬ РОБЕРТУС

Названае прозвішча галоўнага падазронага.

Расейскі тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ распавёў аб новых падрабязнасцях загадкавай смерці віцэ-прэзідэнта «Лукойла» Віталя Робертуса.

«Выклікалі, сказалі чалавеку дрэнна. А тамака не дрэнна, тамака шнурок. Цыдулкі не было… Правісеў гадзіны тры, чорны ўвесь ужо… Выявіў Алег Пашаеў… Сакратарка апошні раз жывым бачыла аб 11-й гадзіне, а нас паклікалі а 15-й гадзіне», — распавялі крыніцы канала.

Як паведамляў учора ВЧК-ОГПУ віцэ-прэзідэнта «Лукойла» Віталя Робертус знайшлі павешаным ва ўласным кабінеце.

А галоўным падазраваным у давядзенні да самагубства з'яўляецца старэйшы віцэ-прэзідэнт Алег Пашаеў. Яго зараз актыўна прыкрывае «Лукойл».

Канал таксама апублікаваў аповед пра абставіны смерці Робертуса лекаркі цэнтральнага офіса «Лукойла» Юліі.

Са слоў медыка, топ-мэнэджэр ніколі не звяртаўся па медыцынскую дапамогу, не меў хранічных захворванняў і быў абсалютна здаровы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках