28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змянілі правілы выдачы льготных крэдытаў моладзі

3
У Беларусі змянілі правілы выдачы льготных крэдытаў моладзі

Каму і як?

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка падпісаў указ №95, у якім змянілі правілы выдачы льготных крэдытаў для маладых беларусаў ва ўзросце да 31 года. На момант напісання навіны сам закон апублікаваны не быў.

Размова ідзе аб крэдытаванні пакупак хатняй маёмасці. Згодна з новым законам, максімальную суму павялічылі з 5,5 тысяч рублёў да 12,2 тысяч рублёў, піша telegraf.news.

Таксама закон унёс змены ў асартымент, на набыццё якога маладыя беларусы маглі прэтэндаваць на льготны крэдыт. У прэс-службе прэзідэнта паведамілі, што зараз у яго ўваходзяць усе тавары беларускай вытворчасці.

Хто з беларускай моладзі мае права атрымаць ільготны крэдыт?

У новым законе прапісана, што льготны крэдыт зараз маюць права прасіць:

Выпускнікі ПТВ, якія самастойна пайшлі працаваць у сельскую мясцовасць;

Добраахвотна паступілі на вайсковую службу паводле кантракту.

Пры гэтым такія беларусы павінны працаваць у дзяржарганізацыях, дзе дзель уласнасці дзяржавы складае 50 адсоткаў і больш.

У той жа час, калі чалавек, які атрымаў крэдыт, не адпрацаваў абавязковае размеркаванне, яму пералічаць адсоткі з льготных на стандартныя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках