29 красавiка 2024, панядзелак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Быхаўскім раёне аўтацыстэрна з прапанам вылецела ў кювет і перакулілася

У Быхаўскім раёне аўтацыстэрна з прапанам вылецела ў кювет і перакулілася

Месца магчымага выцеку газу ізаляванае.

У Быхаўскім раёне грузавік з газам вылецеў у кювет і перакудлліўся, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Аб аварыі, якая адбылася раніцай 14 сакавіка, ратавальнікам паведамілі відавочцы. Работнікі МНС высветлілі, што недалёка ад вёскі Дуброва аўтацыстэрна, якая перавозіла 20 тон звадкаванага прапану, з'ехала ў кювет, перакулілася на левы бок і рэзнулася ў дрэва. 50-гадовы кіроўца, які кіраваў грузавіком, самастойна пакінуў транспартны сродак. У аварыі ён не пацярпеў.

Ратавальнікі ізалявалі месца магчымага выцеку газу шляхам падачы паветрана-механічнай пены і засцераглі месца ДТЗ.

«Сёння грузаперавозчыкам плануецца правесці работы для перапампоўвання прапану ў іншую аўтацыстэрну. Ратавальнікі прасочаць за тым, каб гэта было зроблена бяспечна. Затым яны паставяць грузавік на колы», - распавялі ў МНС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках