29 красавiка 2024, панядзелак, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску падлетак пстрыкаў запальнічкай у краме каля кардоннай каробкі

16
У Менску падлетак пстрыкаў запальнічкай у краме каля кардоннай каробкі

Гэта каштавала $55 тысяч.

Усё адбылося 17 лютага ў адной з менскіх крам, размешчаных у жылым доме. Туды па куплі прыходзіла кампанія падлеткаў. Адзін з іх заўважыў кардонную каробку ў зале і падпаліў яе.

Выявілася, што гэта быў 14-гадовы хлопец, які вучыцца ў адной з менскіх гімназій.

«На допыце хлопец патлумачыў, што яму стала сумна і, нічога лепшага не прыдумаўшы, ён пачаў пстрыкаць запальнічкай. Падлетак адмаўляў, што наўмысна падпаліў каробку, аднак камера відэаназірання выразна зафіксавала, як школьнік доўга трымаў адкрыты агонь над кардонам і бачыў, як ён загараецца», - паведамілі ў СК.

Пажар патушылі, ніхто не пацярпеў. Шкоду краме ацанілі на 180 тысяч рублёў.

На падлетка распачалі крымінальную справу паводле ч.3 арт.218 КК («Наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне чужой маёмасці, учыненыя агульнанебяспечным спосабам, у асабліва значнай суме»), з яго ўдзелам праводзяцца следчыя дзеянні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках