29 красавiка 2024, панядзелак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маланка ўдарыла ў самы вялікі хмарачос свету Бурдж-Халіфа

12
Маланка ўдарыла ў самы вялікі хмарачос свету Бурдж-Халіфа

Уражальны кадр.

Раніцай, 9 сакавіка, у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах пачаліся моцныя дажджы. Яны ахапілі і горад Дубай, дзе размешчаны найбуйнейшы ў свеце хмарачос Бурдж-Халіфа. Падчас непагадзі ў яго патрапіла маланка, якую захавалі відавочцы, паведамляе «24 канал».

«Хуткі, але ўнікальны кадр», - падпісаў мясцовы фатограф неймаверны здымак у Instagram.

Бурдж-Халіфа - самы высокі ў свеце будынак, размешчаны ў горадзе Дубаі. Ён налічвае 163 паверхі, а агульная вышыня дасягае 828 метраў. У хмарачосе ёсць надзвычай хуткасны ліфт, якім можна падняцца на 124-ы паверх за хвіліну.

Бурдж-Халіфа з'яўляецца візітнай карткай ААЭ. Слава аб хмарачосе распаўсюдзілася яшчэ задоўга да пачатку будаўніцтва. Урачыстае адкрыццё адбылося ў студзені 2010 года. Менавіта тады кіраўнік эмірата Дубай паведаміў, што вежа будзе перайменаваная ў гонар прэзідэнта ААЭ - шэйха Халіфы ібн Заіда Аль Нахаяна.

Акрамя фота, у сетцы распаўсюджваецца само відэа трапляння маланкі ў хмарачос. Аб наступствах пакуль не паведамляецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках